March 2013

S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
171819 2021 2223
24252627282930
31      

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags

February 2nd, 2013

askepak: (Default)
Saturday, February 2nd, 2013 12:45 am
Сёння спауняецца 175 год з дня нараджэння народнага героя Беларусi Кастуся Каліноўскага

"..не народ зроблены для ронду, а ронд (урад) для народу"
Кастусь Каліноўскі



- Каго любіш?
- Люблю Беларусь.
- Так узаемна!


* * *

II.

Марыська чарнабрэва, галубка мая,
Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая?
Усё прайшло, – прайшло, як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем.

Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю,
А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,
То я з таго свету табе адазвуся.

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.
I часам спамяні пра Яську твайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тагды за праўду стпанавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

"Лiсты з-пад шыбеніцы"
(умоўная назва перадсмяротнага запавету К. Каліноўскага)